Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Раённая краязнаўчая канферэнцыя школьнікаў, прысвечаная Году малой радзімы

Дата: 25 ноября 2018 в 00:48, Обновлено 30 апреля 2019 в 00:36
401 просмотр

Раённая  краязнаўчая  канферэнцыя  школьнікаў, прысвечаная  Году малой  радзімы

Між  палёў раздольных і лугоў,

Дзе на свет аднойчы я прыйшоў,

Між гаёў пявучых і дубоў –

Радасць мая, песня і любоў.

Светлая дзівосная зямля!

Быхаўшчына родная мая!

      З такіх слоў  24 лістапада на базе  ДУА“Гімназія г.Быхава” пачалася  раённая  краязнаўчая  канферэнцыя  школьнікаў, прысвечаная  Году малой  радзімы.

     У  канферэцыі  прымалі ўдзел вучні і педагогі ўстаноў  адукацыі  нашага раёна, прысутнічалі  госці: супрацоўнік  раёнага  гісторыка-краязнаўчага  музея  Федарчук  Я.І, супрацоўнік бібліятэкі мікрараёна Быхаў-1 Сляпцова Н.М, метадыст вучэбна-метадычнага  аддзела  па адукацыі  Быхаўскага  райвыканкама  Казлова О.У.

      У  Год малой радзімы дзейнасць краязнаўцаў   Быхаўшчыны накіравана  на ўсебаковае  даследванне рэгіянальнай культурна-гістарычнай і прыроднай спадчыны.

   Так, краязнаўцы Гадылёўскай  сярэдняй школы ўпэўнены, што без гісторыі мінулага не можа быць сучаснасці і будучыні, а вучаніца Грудзінаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу   Селіверстова Елізавета расказала  якой цікавай гісторыяй славіцца  Грудзінаўскі край. Сваю творчую работу прадставілі і вучні Лудчыцкай сярэдняй школы.

    Навучэнка гімназіі  Кухціна Аляксандра  дапамагла  разгадаць  загадку  аб  адным  з  самых  старажытных  вырабаў нашых продкаў – саламяных  “павуках”, а Касцюкоў Мікалай з той жа ўстановы прапанаваў  удзельнікам  канферэнцыі  творчую работу-відэафільм-экскурсію па родных мясцінах.

    Краязнаўцы  Макранскага  вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа паведалі  аб фальклорным свяце,  прапанаваў  творчую работу “Ішла Каляда, калядуючы”, а вучні Навабыхаўскай   сярэдняй   школы  разам са сваім кіраўніком Сілковай Н.У. не толькі вывучаюць фальклорныя  святы, але і самі ўдзельнічаюць  у іх пастаноўках.

      У школах Быхаўскага раёна налічваецца шаснаццаць музеяў. Аб музейных справах, знаходках расказалі  вучні сярэдняй школы №3 г.Быхава.

    Настаўнік  музыкі  Галубчык Т.У  падгатовіла  з вучнямі  Вярчэнавым Ягорам і Каліноўскай  Варварай  музычныя  нумары “Родны мой горад” і  “Ластаўка”.

       І  вось  вядучыя раённай  краязнаўчай  канферэнцыі  школьнікаў вучань       11 класса Касцюкоў  Мікалай і педагог-арганізатар гімназіі Івашкова А.У. дзякуюць усім удзельнікам за цікавыя выступленні  і жадаюць творчых поспехаў і здзяйсненняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.