Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Матуля – самы дарагі мой чалавек !

Дата: 25 октября в 15:55, Обновлено 26 октября в 00:59
33 просмотра

Матуля – самы дарагі мой чалавек !

Добрай традыцыяй стала адзначаць гэта свята ў ДУА “Гімназія г. Быхава”. Разам з класным кіраўніком навучэнцы 5 “А” класа падрыхтавалі для сваіх матуль і бабуль музыкальна-віншавальную праграму “Матуля – самы дарагі мой чалавек!”. Праграма свята была разнастайнай. Вельмі мілымі, напоўненымі любоўю і пяшчотай атрымаліся вершаваныя прысвячэнні матулям і бабулям. Пяцікласнікі падрыхтавалі для гасцей яркія і захапляльныя музычныя нумары: песні “Мілая, родная”, “Мая мамачка”, “Для чаго мы на свеце жывём?” і танец “Флэшмоб”. Сапраўды кранулі гледачоў выканаўцы на музычных інструментах: гітары і саксафоне. Матулі падпявалі юным артыстам, а вочы выпраменьвалі святло, цяпло, шчасце... Кранальным момантам стала ўручэнне падарункаў, зробленых рукамі дзяцей.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 5 “А” класа, Цімохава Ірына Уладзіміраўна

https://vk.com/gymnasium_bykhov?z=album-121558026_306248319

https://vk.com/video-121558026_456239623?list=e7b0b3dc9d29ebf087

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.