Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

У гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Вучні прэзентавалі віншавальныя паштоу́кі "Віншаванні роднай мове".

Дата: 22 февраля в 19:13, Обновлено 22 февраля в 19:25
58 просмотров

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын
Гавары са мной па-беларуску.

Пад такім дэвізам 21 лютага у́ гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Вучні прэзентавалі віншавальныя паштоу́кі "Віншаванні роднай мове". Былі аформлены інфармацыйныя стэнды,падрыхтавана выстава кніг-юбіляраў 2024 года, выстава малюнкаў да літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў сярод вучняў 5-8 класаў. Вучні разных класау́ у рамках урокаў беларускай літаратуры прынялі у́дзел у конкурсе на лепшага чытальніка. Лепшыя работы былі адзначаны найвышэйшым балам.
21 лютага вучні паспрабавалі скласці сэрца любімых слоў “Жыві ў сэрцы маім, роднае слова”.
У 6 "В" класе прайшла  гульня-спаборніцтва “Перакладчыкі”. Таксама прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. У рамках гэтай акцыі было праведзена мерапрыемства “Усміхніся, павітайся па-беларуску ” , Трэбы было павітацца па-беларуску або сказаць слова на беларускай мове, і атрымаць за гэта падарунак.
Ткачова І.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

https://vk.com/gymnasium_bykhov?z=album-121558026_303251757

Віншавальныя паштоу́кі "Віншаванні роднай мове"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.