Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Мерапрыемства “Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднай мовы” , прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы ў 5 “В” класе Гімназіі г.Быхава

Дата: 21 февраля в 13:58
32 просмотра

“Маё, беларускае, роднае, кроўнае”…

21 лютага кожны народ адзначае Дзень роднай мовы. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, ласкавая і пяшчотная. Колькі прыгожых слоў сказана аб роднай мове паэтамі і пісьменнікамі. Цудоўна гучаць словы беларускай паэтэсы Дануты Бічэль:
Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае,
маё, беларускае, роднае, кроўнае…
такое сваё і такое чароўнае.
“Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднай мовы”, - такімі словамі пачалося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы ў 5 “В” класе Гімназіі г.Быхава. Вучні з задавальненнем праявілі сваю кемлівасць і эрудыцыю ў гульні “Фэст”, якая складалася з чатырох этапаў – Фальклор, Этнаграфія, Спадчына, Традыцыі, ажыццявілі віртуальнае падарожжа па маршруце “Поўна хата экспанатаў”, паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі беларускай мовы ў час віктарыны “Не маўчы”.
Напрыканцы мерапрыемства кожны атрымаў памятны сувенір-магніт са словамі “Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ”.
Таццяна Белавусава, класны кіраўнік 5 “В” класа Гімназіі г.Быхава

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.