Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Вучні 5 "В” класа гімназіі вырашылі загадзя падрыхтаваць віншаванне сваім мамам

Дата: 12 октября 2023 в 17:44, Обновлено 12 октября 2023 в 22:05
65 просмотров

Самае лепшае слова на свеце – МАМА. З самага свайго нараджэння, а можа, яшчэ і раней, мы адчуваем цеплыню і ласку матчыных рук. Матулі – нашы анёлы-ахоўнікі ад першага кроку і на ўсё жыццё.
Вучні 5 “В” класа гімназіі вырашылі загадзя падрыхтаваць віншаванне сваім мамам. У суботу сёмага кастрычніка праца па стварэнні плаката-віншавання ішла поўным ходам: дзеці малявалі, выразалі з паперы сардэчкі, на якіх пасля напісалі пяшчотныя словы для сваіх любых матуль. Праца захапіла ўсіх!
Вельмі добра, калі і бацькі не застаюцца абыякавымі да заняткаў сваіх дзяцей. На дапамогу класнаму кіраўніку і дзецям прыйшла мама вучаніцы Дзіяны Зарэцкай, Марына Уладзіміраўна, якая ўсіх захапіла сваёй крэатыўнасцю. Вынік працы спадабаўся ўсім.
Са святам, даражэнькія нашы мамы!

Корреспондент газеты "ГОНГ", учитель белорусского языка и литературы Белоусова Т.Л.

https://vk.com/album-121558026_299309927

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.